Святочнае служэнне да 500-годдзя Рэфармацыі
24.10.2017
Святочнае служэнне да 500-годдзя Рэфармацыі

Роўна 500 год таму 31 кастрычніка 1517 г. доктар тэалогіі Марцін Лютар прыбіў да дзьвярэй Вітэнбэргскага сабору 95 тэзісаў супраць індульгенцый. Гэта падзея лічыцца пачаткам шырокага руху за рэформу хрысьціянскай Царквы, за вяртаньне народаў да Бібліі. Рэфармацыя зьмяніла гісторыю сьвету. Хрысьціянскія прынцыпы зрабіліся асновай жыцьця многіх краінаў, у тым ліку і Беларусі. 

1517 год — гэта таксама час, калі Францыск Скарына пачаў друкаваць Біблію на беларускай мове. Выданне Скарынам Бібліізаклала падмурак евангельскага прабуджэння ў нашай краіне ў XVI ст. Гэты час, эпоха Рэфармацыі, увайшоў у гісторыю як Залаты Век Беларусі, час  яе палітычнага, эканамічнага і культурнага росквіту.

29 кастрычніка а 18.00 у царкве "Віфанія" г. Мінска пройдзе святочнае служэнне, прысвечанае 500-годдзю Рэфармацыі, падзеі, знакавай як для Беларусі, так і для ўсяго свету.

Просмотров: 4109 
Последние новости
24.03.2024
14.03.2024
22.02.2024
24.12.2023
18.11.2023