Зварот да беларускай грамадзкасыці з нагоды 500-годзьдзя беларускага перакладу Бібліі
31.10.2016
Зварот да беларускай грамадзкасыці з нагоды 500-годзьдзя беларускага перакладу Бібліі

У 2017 г. спаўняецца 500 гадоў з часу выхаду беларускага перакладу Бібліі, зробленага Францыскам Скарынам. Скарынава Біблія стала першай друкаванай беларускай кнігай; ад яе выхаду вядзе сваё летазьлічэньне беларускае кнігадрукаваньне. Пачынаючы з часоў Францыска Скарыны, менавіта Біблія стала адным з галоўных сімвалаў нашай мовы, культуры, сімвалам нашага народу.

У XVI ст. Біблія Францыска Скарыны, як і шэраг іншых біблійных выданьняў і перакладаў, спрычыніліся да значнага ўздыму ва ўсіх сфэрах грамадзкага, палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцьця. Біблія паўплывала на зьмест выдатнага помніка беларускай прававой думкі - Статута Вялікага Княства Літоўскага - і на працягу стагодзьдзяў фармавала нашу культуру і наш народ.

3 моманту адраджэньня беларускай дзяржаўнасьці ў XX ст., юбілеі, зьвязаныя з біблійнымі перакладамі і выданьнямі Францыска Скарыны, адзначаюцца пастаянна і сьведчаць пра агульнанацыянальнае прызнаньне іх вызначальнага ўплыву на гісторыю Беларусі. У 1925 г. адзначалася 400-годзьдзе беларускага кнігадрукаваньня, у 1967 г. - 450-годзьдзе. На 1990 год выпала 500-годзьдзе Францыска Скарыны, якое адзначалася з асаблівым размахам.

У гэты юбілейны год зьвернемся да Кнігі, якая стала пачаткам усіх беларускіх кнігаў, каб Біблія, якую Францыск Скарына прагнуў даць свайму народу, стала асновай жыцьця кожнага беларуса.

Слава Богу, што мы ўваходзім у лік нямногіх краін, якія маюць гэтак даўнія пераклады Сьвятога Пісаньня. Таму лейтматывам юбілейных урачыстасьцяў 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня хацелася б зрабіць важнасьць перакладу і выданьня менавіта Бібліі - кнігі, якая можа зьмяніць жыцьцё, дае веру і паказвае шлях да вечнага жыцьця, падрыхтоўкай да якога зьяўляецца наш шлях зямны.

Мы зьвяртаемся да ўсёй грамадзкасьці, да прадстаўнікоў улады, дзеячаў адукацыі, навукі, культуры, сродкаў масавай інфармацыі і заклікаем садзейнічаць і прыняць удзел у юбілейных мерапрыемствах, якія будуць ладзіцца цэрквамі, іншымі ўстановамі. Няхай 2017 год стане годам умацаваньня міру і хрысьціянскіх каштоўнасьцяў у сем’ях, у жыцьці ўсіх людзей Беларусі.

Аргкамітэт па сьвяткаваньні 500-годзьдзя беларускай Бiбліі міжканфесійнага хрысьціянскага рэлігійнага брацтва мБіблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь”

Просмотров: 1792 
Последние новости
24.07.2017
21.07.2017
20.07.2017
15.07.2017
01.07.2017
Нравится Нравится