Новы Запавет і Прыповесьці па-беларуску
29.02.2016
Новы Запавет і Прыповесьці па-беларуску

Напярэдадні адзначэньня 500-годзьдзя беларускай Бібліі у Менску пабачыў сьвет новы пераклад Новага Запавету і Кнігі Прыповесьцяў на беларускую мову. Пераклад быў зроблены пастарам Царквы хрысьціян веры эвангельскай “Ян Прадвесьнік” Антоніем Бокунам. Надрукавала Новы Запавет і Прыповесьці накладам у 10 000 асобнікаў выдавецтва “Пазітыў-цэнтр”. Пачынаецца выданьне ўрыўкам з Прадмовы Францішка Скарыны да Бібліі 1517 г. і кароткай гісторыяй перакладаў Бібліі на беларускую мову.

“Над гэтым перакладам праца вялася з 2011 году, Новы Запавет быў перакладзены са старажытнагрэцкай мовы, а Кніга Прыповесьцяў – са старажытнагебрайскай, – кажа пастар Антоні Бокун. – Гэтае выданьне зьяўляецца адказам на патрэбу царквы мець даступны тэкст Сьвятога Пісаньня. З другога боку, важна, каб напярэдадні сьвяткаваньня 500-годзьдзя беларускай Бібліі беларускі пераклад Кнігі кніг ня быў бібліяграфічнай рэдкасьцю”.

У 1517 г. Францыск Скарына пачаў друкаваць у Празе кнігі Старога Запавету на беларускай мове, а ў 1525 г. у Вільні надрукаваў “Апостал” – 22 кнігі Новага Запавету з 27-мі. Першы сучасны пераклад Новага Запавету на беларускую мову быў зьдзейсьнены Л.Дзекуць-Малеем і А.Луцкевічам у 1931 г. На сёньняшні дзень на беларускую мову зроблена 3 пераклады ўсёй Бібліі і 7 перакладаў Новага Запавету, ня лічачы перакладаў паасобных кнігаў Бібліі.

Просмотров: 3883 
Последние новости
17.11.2017
17.11.2017
16.11.2017
13.11.2017
08.11.2017
Нравится Нравится