Беларуская Праваслаўная Царква будзе дамагацца самакіравання
18.12.2014
Беларуская Праваслаўная Царква будзе дамагацца самакіравання

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел будзе дамагацца самакіравання па прыкладзе Цэркваў Латвіі і Эстоніі. Пра гэта ён заявіў 16 снежня на агульным сходзе епархій Мінскай мітраполіі.

«Глядзіце — у Эстоніі два епіскапы — самакіравальная царква, у Латвіі два епіскапы — самакіравальная, у Малдове пяць епіскапаў — самакіравальная, у нас 16 епіскапаў — мы не самакіравальная. Дзесьці нават крыўдна становіцца. Так што я буду, напэўна, падымаць гэтае пытанне. Нават не ведаю, якая будзе рэакцыя і рашэнне», — адзначыў ён.

Па дадзеных выдання, гэтыя словы мітрапаліта выклікалі буру авацый сярод прысутных святароў. «Сёння Руская Праваслаўная Царква, якая знаходзіцца тэрытарыяльна ў межах Расійскай Федэрацыі гэта, самі разумееце, магутная царква, Украінская Праваслаўная Царква таксама магутная царква, а трэцяя-та ідзе — Беларуская!» — сказаў іерарх.

Пры гэтым ён папрасіў падтрымкі з боку святароў у гэтым пытанні. «Калі з вашага боку будзе падтрымка, пытанне гэтае будзем падымаць, калі з вашага боку будуць накіраваныя яшчэ і пажаданні і лісты, тады будзем абмяркоўваць, тады будзем выносіць гэтае пытанне на рашэнне Сінода. Я прыхільнік таго, каб Беларуская Праваслаўная Царква была магутная моцная, але, як вы самі разумееце, тут ніхто з нас не збіраецца выходзіць з-пад амафору Рускай Праваслаўнай Царквы, ні ў якім разе», — дадаў Патрыяршы Экзарх.

Паводле яго слоў, пытанне самакіравання хвалюе многіх святароў, свецкіх і кіраўнікоў дзяржструктур. «Тут, мабыць, выяўляецца такое вось педантычнае пачуццё, унутрана такое пачуццё годнасці нашай Царквы, нашай дзяржавы: суседзі атрымалі такі самакіраваны статус, а мы, Царква вялікая, не. То бок, гэта не спроба нейкая ўзурпаваць уладу, сабе нешта перахапіць, не, гэта годнае імкненне заняць годнае месца ў іерархіі нашай царквы», — падкрэсліў мітрапаліт.

У прынятым па выніку агульнага сходу дакуменце адзначаецца, што сход пастанавіў «прасіць мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі хадайнічаць перад Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і Святым Сінодам аб прадастаўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы статусу самакіравальнай Царквы ў складзе Маскоўскага Патрыярхата па ўзоры Латвіі, Малдовы і Эстоніі».

Крынiца krynitsa.info

Просмотров: 3651 
Последние новости
17.11.2017
17.11.2017
16.11.2017
13.11.2017
08.11.2017
Нравится Нравится